You are viewing [info]haspadar's journal

entries friends calendar user info Previous Previous
haspadar
Add to Memories
Share

Прывітаньне сябры!
Даруйце, што губляю з вамі кантакты. Праз тыдзень абавязкова наладжу сувязь, бо надаела аднаму. 

Мая філасофія дастане мяне самога, а потым і ншых... Буду выпраўляцца!!!

Add to Memories
Share
... дабраліся ўсё ж і да мяне...  Як гэта надаела за апошні тыдзень, проста дыхаць вольна не даюць.
Add to Memories
Share

Залатым узорам

Залатым узорам заіскрылі зоры‚
Заіскрылі зоры у чароўным сьне;
Беларуса гонар‚ уздымайся ўгору!
Угару! Да зораў! Насустрач вясьне!

Дух бунтарны‚ зорны‚ горда -непакорны -
Ў барацьбе няўкорны вольных дум узьлёт
Разам з сонцам раньнім заклікай к змаганьню!
Заклікай к змаганьню вынішчыць прыгнёт!

Ўжо на родных гонях ня стрымаць Пагоні.
Ня стрымаць Пагоні‚ рвацца на прастор;
Ўвысь узьняўся сьмела Бел-Чырвона-Белы;
Бел-Чырвона-Белы залунаў да зор.

Васілішкі, 26 чэрвеня 1943 г. Алесь Змагар

Add to Memories
Share

                ***

Сум вітаецца з журбой,

Адпачынку крышку просіць,

I пажоўклых дрэў мятлой

Ад парога гоніць восень.

 

Лета рэштай сіл, рыўком,

Навальніцай на пракосы,

Бо апошнім матыльком

На далонь садзіцца восень.

 

I пяском дажджоў і хмар

Абмялеў блакіт нябёсаў.

Не кажыце — чую сам:

У душу ірвецца восень.
                      Алесь Спіцын
Add to Memories
Share

   1 верасьня. Для некаторых гэты дзень азначае, што пара сядаць за парту, ды грызьці граніт навукі. Мне ж адпачываць яшчэ дзён 20. Нехта можа пазайздросьціць і гэта яго права, але такі адпачынак пачынае “прыядацца”. Сёньня так фізычна напрацаваўся, што, здаецца, тыдзень не вылезу з пасцелі. Буду ляжаць аж пакуль не схуднею ад голаду і не прымушу сябе зварухнуцца з месца. Не жыцьцё, а “казка”. . . ?:( :( :( ?

Add to Memories
Share

   Як цяжка змагацца за новы, лепшы парадак, калі сустракаеш у сваім атачэньні людзей, якія ўсё яшчэ шануюць гэтыя сьмешныя забабоны!

Чэслаў Мілаш “Скуты розум”

Add to Memories
Share
З днём нараджэньня Надзейка!
Add to Memories
Share

І зноўку ўспаміны пра універсітэт і размовы з намесьнікам дэкана . . .

 

            * * *

 

Вы пра прыстойнасць?

І я пра тое.

Для вас прыстойна,

Каб стаў я ў стойла.

Для вас прыстойна,

Каб я ў тым стойле

Стаяў маўкліва

І хрумстаў смачна,

Ківаў лісліва

І быў шчаслівы –

За корм удзячны.

       

              Алесь Пісьмянкоў

Current Mood: nostalgic nostalgic

Add to Memories
Share

   Неяк успомніў намесьніка дэкана універсітэту, у каторым вучуся і падабраў трапны верш. У прынцыпе яго можна аднесьці і да некаторых іншых асоб, напрыклад БРСМаўскіх “актывістаў” ці гарадзенскіх чыноўнікаў, думаю спадар Ленец таксама не вельмі пакрыўдзіцца, калі і яго аднясу да гэтай катэгорыі:

                      ЯЗЫЧОК

Вось дык ладзіць!

Вось дык гладзіць!

Вось дык ліжа!

Ніжай! Ніжай!

Яшчэ вазьмі

Вось тут лізні

Разоў ля ста,

Каля хваста.

Вось так! Вось так!

Дальбог мастак!

Што ні скажа –

Маслам мажа

З плеч ды лытак.

Вось дык крытык!

Вось бы гэты язычок

Ў прыбіральню на цвічок!

(Кандрат Крапіва, 1925г)

 

P.S.Увогуле, гэты верш датычыцца ўсіх падхалімаў.

 

 

Current Mood: good good

Add to Memories
Share

Час ад часу адчуваеш сябе пакінутым, і не проста пакінутым, а пакінутым праз сяброў. Менавіта ў такі момант пачынаеш задаваць пытаньні : "Што не так было зроблена? Чаму людзі адварочваюцца ад цябе?" Здаецца, дапамагаеш людзям, спрабуеш развеяць іх смутак, а ў выніку застаешся адзін, сам-насам са сваімі праблемамі, бедамі ды песымізмам, каторы пачынае зьнішчаць цябе знутры. І ніхто не цікавіцца як праходзіць тваё нуднае (але поўнае сэнсу) існаваньне.   Ды што я пра сумнае. Адчуваньне таго, што хоць словам, альбо ўчынкам можаш дапамагчы бліжняму, перапаўняе радасьцю душу і сэрца. Дае табе штуршок, каб падняцца на прыступку вышэй у сваім маральным разьвіцьці. Робіць з цябе сапраўднага чалавека.

Current Mood: crushed crushed

profile
haspadar
User: [info]haspadar
Name: haspadar
calendar
Back December 2007
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
page summary
tags